Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.03.2022

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Справаздача аб правядзеннi
Тыдня беларускай мовы і літаратуры

( 21.02.2022 – 25.02.2022 г.)

З 21 па 25 лютага 2022 года ў гімназіі праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У мерапрыемствах Тыдня прынялі актыўны ўдзел вучні і настаўнікі нашай навучальнай установы.

Пры падрыхтоўцы мерапрыемстваў Тыдня ставіліся наступныя задачы:

- стварыць умовы для павышэння матывацыі вывучэння беларускай мовы і літаратуры, развіцця творчага мыслення;

-зацікавіць вучняў культурнай спадчынай беларускага народа;

-папулярызаваць цікавасць да роднага слова;

-пашыраць кругагляд вучняў па беларускай мове і літаратуры;

-садзейнічаць фарміраванню ўяўленняў аб культурна-гістарычнай спадчыне беларусаў;

-выхоўваць пачуццё павагі да роднай краіны і роднай мовы.

Адкрыццё Тыдня супала з Міжнародным днём роднай мовы. Гэта свята спрыяе таму, каб людзі задумаліся пра лёс мовы, на якой размаўлялі іх продкі. Пагэтаму першым мерапрыемствам гэтага дня сталі інфармацыйныя хвіліны, прысвечаныя гэтай даце: “21 лютага – Міжнародны Дзень роднай мовы”.

У рамках святкавання Дня роднай мовы ў нашай гімназіі быў праведзены татальны дыктант “Мову родную любі, мовай роднай даражы”. Вучні старэйшых класаў і настаўнікі праверылі свае веды беларускай мовы.

У гэты ж дзень вучні 6 “Д” класа сталі ўдзельнікамі адкрытага ўрока па беларускай мове “Прыметнікі з суфіксамі ацэнкі, сфера іх ужывання і правапіс”, які правяла Салаўёва Т.Г. На ўроку была выкарыстана прэзентацыя. На этапе праверкі дамашняга задання вучні выконвалі індывідуальныя заданні на картках. Пры тлумачэнні новага матэрыялу вучні параўноўвалі словазлучэнні, дзе былі напісаны прыметнікі і прыметнікі з суфіксамі ацэнкі. Дзеці рабілі вывад, што суфіксы ацэнкі надаюць словам адценне памяншальнасці або павелічальнасці.Таксама звярталіся да тлумачальнага слоўніка беларускай мовы і вызначалі значэнне слоў.

На этапе замацавання ведаў вучні запісвалі сказы з народных песень, вызначалі сэнсава-стылістычную ролю прыметнікаў з суфіксамі ацэнкі.

Вучням спадабалася гульня “ Трэці лішні” . Мэты, пастаўленыя настаўнікам у пачатку ўрока, былі дасягнуты. 

22 лютага вучні 6-ых класаў сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнага марафона “Край мой – Беларусь”, падрыхтаваны настаўнікамі Салаўёвай Т.Г., Пацукевіч І.М., Швед Н.У. У час правядзення гэтага мерапрыемства былі створаны ўмовы для абагульнення ведаў вучняў, набытых на ўроках беларускай мовы і літаратуры, удасканалення навыкаў групавой работы, развіцця ў школьнікаў творчых здольнасцей, кемлівасці, выхавання любові да роднай мовы, цікавасці да моўнага багацця беларускага народа.

У гэты ж дзень, 22 лютага, настаўніца Швед Н.У. прапанавала вучням 9-ых класаў прыняць удзел у гульні-віктарыне “Таямніцы беларускіх слоў”. Мэта: узбагачаць слоўнікавы запас вучняў; фарміраваць цікавасць і павагу да роднага слова. Спачатку дзевяцікласнікі пазнаёміліся з правіламі гульні. Далей школьнікі падзяліліся на 2 каманды «Гукі» і «Словы», выбралі капітанаў. Гульня складалася з 3 раўндаў і літаратурнага марафона. Падчас правядзення мерапрыемства адчувалася сапраўдная інтэлектуальная барацьба. Добразычлівая атмасфера, цікавыя заданні, наглядныя матэрыялы спрыялі прадуктыўнай працы вучняў. Пераможцы віктарыны – каманда «Словы». Школьнікі каторы раз адчулі, наколькі багатая і прыгожая,мілагучная і самабытная беларуская мова, і з нецярпеннем будуць чакаць наступнай сустрэчы

23 лютага вучні 5-ых класаў у час правядзення квэст-гульні “Зямля пад белымі крыламі”, падрыхтаванай настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Васільчанка М.А., падарожнічалі па станцыях: “Літаратурная”, “Мовазнаўчая”, “Фальклорная”. Каманды перамяшчаліся па пунктах маршрута, спаборнічалі паміж сабой, імкнучыся даць правільныя адказы на ўсе пытанні па беларускай мове і літаратуры. Дзеці не толькі праверылі свае веды ў час правядзення гэтай гульні, але і атрымалі вялікі эмацыянальны зарад, павышалі пазнаваўчую актыўнасць, вучыліся разам вырашаць пытанні.

24 лютага настаўніца Пацукевіч І.М. правяла трэніровачныя заняткі па падрыхтоўцы да алімпіяды “Практыкум па марфалогіі” для вучняў 8-ых класаў. На працягу ўрока дзяўчаты-алімпіядніцы паспрабавалі сябе і ў ролі перакладчыкаў, і карэктараў, і рэцэнзентаў. Ірына Міхайлаўна выкарыстала такія метады, як мазгавы штурм, дослед, эксперымент, трэнінг. Практыкум выклікаў ва ўсіх удзельнікаў станоўчыя эмоцыі і дапамог паўтарыць і сістэматызаваць веды самастойных і службовых часцін мовы.

25 лютага настаўніца Стругальская Н.М. арганізавала для вучняў 5В і 5Г гульню-конкурс “За смугою стагоддзяў”. Дзве каманды “Васількі” і “Рамонкі” змагаліся за званне лепшых знаўцаў гісторыі, культуры Беларусі, беларускай мовы і літаратуры. Вучні адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, успаміналі цікавыя старонкі мінулага, дэкламавалі вершы. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы спаборніцтва, творчасці і зацікаўленасці.

А вучні 8Б класа разам з настаўніцай Пацукевіч І.М. у гэты ж дзень наведалі бібліятэку гімназіі і паўдзельнічалі ў рэкламнай акцыі-свяце “У гасцях у кнігі”. Загадчык бібліятэкі Ткачэнка З.У. правяла цікавую бяседу з вучнямі пра гісторыю свята Міжнароднага дня роднай мовы, пазнаёміла з навінкамі літаратуры, прапанавала для чытання шэраг цікавых кніг як на рускай , так і на беларускай мове.

Усе мерапрыемствы, праведзеныя ў час Тыдня беларускай мовы і літаратуры, садзейнічалі развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, выхоўвалі любоў і павагу да гісторыі Беларусі, да традыцый свайго народа, падтрымлівалі цікавасць да вывучэння беларускай мовы і літаратуры.

Самыя актыўныя ўдзельнікі Тыдня і пераможцы конкурасў адзначаны граматамі.

Кіраўнік МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры І.М. Пацукевіч