Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.04.2019

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 8 па 12 красавіка 2019 года ў  гімназіі праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У мерапрыемствах Тыдня прынялі актыўны ўдзел вучні  і настаўнікі нашай навучальнай установы.

 Пры падрыхтоўцы Тыдня ставіліся наступныя задачы:

- стварыць умовы для павышэння матывацыі вывучэння беларускай мовы і літаратуры, развіцця творчага мыслення;

- зацікавіць вучняў культурнай спадчынай беларускага народа;

- папулярызаваць цікавасць да роднага слова;

- пашыраць кругагляд вучняў па беларускай мове і літаратуры;

- садзейнічаць фарміраванню ўяўленняў аб культурна-гістарычнай спадчыне беларусаў;

- выхоўваць пачуццё  павагі да роднай краіны і роднай мовы.

Адкрыўся Тыдзень літаратурна-музычнай імпрэзай  “Зямля бацькоў – зямля святая”. Мерапрыемства падрыхтавалі настаўнік беларускай мовы і літаратуры Пацукевіч І.М. і вучні 10-ых класаў.

  

На працягу дня вучні і настаўнікі былі ўдзельнікамі акцыі “Гавары са мной па-беларуску”. Дарослыя і дзеці прыгадвалі і запісвалі свае любімыя словы роднай мовы. 

    

У гэты ж дзень  старшакласнікі правялі для вучняў усіх класаў інфармацыйныя хвілінкі “Ды калі ты не бязродны сын, гавары са мной па-беларуску”.

Закончыўся першы дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры інтэлектуальнай гульнёй  для вучняў 9-ых класаў “Разумнікі - разумніцы” па тэме : “Мая Радзіма – Беларусь”. Падрыхтавала мерапрыемства настаўнік Стругальская Ніна Мікалаеўна.

Вучні  5-6-ых класаў сталі ўдзельнікамі конкурсу малюнкаў “Я малюю літаратуру“. Выстава лепшых работ была наладжана на 1-ым паверсе гімназіі 9 красавіка . Пераможцы конкурсу  ўзнагароджаны граматамі гімназіі.

 10 красавіка вучні 5-ых класаў пад кіраўніцтвам Пацукевіч І.М. з задавальненнем прынялі ўдзел у квэст-гульні “Зямля пад белымі крыламі”, падчас якой дзеці наведвалі станцыі: “Літаратурную”, “Фальклорную”, ”Мовазнаўчую”, “Гістарычную”, “Творчую”, --  адказвалі на пытанні настаўнікаў,  дэманстравалі свае веды па беларускай мове і літаратуры, спаборнічалі паміж сабой.

   

А сямікласнікі 10 крсавіка прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў “Жывая класіка”. Вучні прадэманстравалі сваё майстэрства выразнага чытання. Гучалі творы  Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, М.Танка, Р.Барадуліна. Арганізатарам конкурсу стала Швед Н.У.

 

11 красавіка  вучні 6-ых класаў разам з Васільчанка М.А. сталі ўдзельнікамі  інтэлектуальнага марафону і змагаліся за званне “Самы шчыры беларус”. У час правядзення гэтага мерапрыемства былі ствараны  ўмовы для абагульнення ведаў вучняў, набытых на ўроках беларускай мовы і літаратуры, удасканалення  навыкаў групавой работы, развіцця ў школьнікаў творчых здольнасцей, кемлівасці,  выхавання любові да роднай мовы, цікавасці да моўнага багацця беларускага народа.

  

11 красавіка адбыўся турнір знаўцаў роднай мовы “Магутнае слова ты, роднае слова”. Яго ўдзельнікамі сталі вучні 8-ых класаў. Падчас мерапрыемства дзеці былі вельмі актыўнымі, эмацыянальнымі.  Яны паспрабавалі сябе і ў ролі перакладчыкаў, і карэктараў, і рэцэнзентаў. Мерапрыемства, падрыхтаванае Салаўёвай Т.Г., выклікала ў вучняў станоўчыя эмоцыі.

  

Закрываўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры  12.04.2019  фальклорным святам “Вясеннія забавы”, якое падрыхтавалі і правялі вучні 11-ых класаў пад кіраўніцтвам Каменка Г. У. У вестыбюлі гімназіі на ўсіх перапынках гучала беларуская песня. Дзеці спявалі, танцавалі, адгадвалі загадкі, чыталі вершы.  Заключнае свята Тыдня беларускай мовы і літаратуры, як і ўсе астатнія   мерапрыемствы, садзейнічала развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, садзейнічала выхаванню любові і павагі да роднай мовы, падтрымлівала  цікавасць да  вывучэння беларускай мовы і літаратуры.

  

Самыя актыўныя ўдзельнікі Тыдня  адзначаны  граматамі.