Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.04.2019

З 8 па 12 красавіка праходзіць Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Увага!

      З 8 па 12 красавіка ў сценах нашай  навучальнай установы праходзіць Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Гімназісты стануць ўдзельнікамі цікавых і змястоўных мерапрыемстваў.

      Місія настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры вельмі адказная. Іх задача – не толькі вучыць дзяцей быць граматнымі, але і выхоўваць маладых беларусаў патрыётамі сваёй Радзімы, знаёміць з традыцыямі продкаў, прывіваць любоў да сваіх каранёў, да мовы, да культуры. Таму вялікую ўвагу ў гімназіі ўдзяляюць арганізацыі пазакласнай работы.

План
правядзення Тыдня
беларускай мовы і літаратуры
(08.04.2019 г. – 12.04.2019 г.)

Мэта: фарміраванне ў гімназістаў станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры.

Задачы: максімальнае далучэнне вучняў да актыўнай дэманстрацыі сваіх дасягненняў па беларускай мове і літаратуры;
выкарыстанне актыўных формаў дэманстрацыі ведаў, уменняў і навыкаў вучняў;
выхаванне пачуцця павагі да традыцый свайго народа, любові да роднага слова;
раскрыццё творчага патэнцыялу настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, развіццё іх прафесійнай культуры.

п/п

Мерапрыемствы

Катэгорыя ўдзельнікаў

Адказныя

Час і месца правядзення

Адкрыццё тыдня.

Літаратурна-музычная імпрэза

“Зямля бацькоў – зямля святая”

Акцыя “Гавары са мной па-беларуску”

5-11 класы

Пацукевіч І.М.

 

Вучні 10-ых класаў

08.04.

Вестыбюль гімназіі

Інтэлектуальная гульня “Разумнікі-разумніцы”

па тэме: “Мая Радзіма – Беларусь”  

9-ыя класы

Стругальская Н.М.

08.04.

7-ы ўрок

Інфармацыйныя хвіліны

“Ды калі ты не бязродны сын,

гавары са мной па-беларуску…”

2-11-ыя класы

Пацукевіч І.М.

Вучні 10-х класаў

08.04.

1,2-і ўрокі

Выстава малюнкаў да конкурса

“Я малюю літаратуру”.

5-6 класы

Салаўёва Т.Г.

Вучні 5-6-ых класаў

09.04.

1-ы паверх,

рэакрэацыя

Наведванне выязной выставы краязнаўчага музея “Сакрэты бабульчынага куфэрка” (традыцыі, быт, культура Беларусі).

4-11 класы

Класныя кіраўнікі

09-10.04.

2-7-ы ўрокі

Квэст-гульня

“Зямля пад белымі крыламі”

5-ыя класы

Пацукевіч І.М.

10.04

9.00 -13.00.

Кабінеты 31,33,11,13

Конкурс чытальнікаў

“Жывая класіка”

7-ыя класы

Швед Н.У.

10.04.

14.00

Актавая зала

8.

 

 

 

Інтэлектуальны марафон

“Самы шчыры беларус”

6 – ыя класы

Васільчанка М.А.

11.03.

На працягу дня

Кабінет 11,13,31,33

 

 Турнір знаўцаў роднай мовы

“Магутнае слова, ты, роднае слова…”

8-ыя класы

 Салаўёва Т.Г.

 11.04.

7-ы ўрок.

Закрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры.

Фальклорнае свята “Вясеннія забавы”

Падвядзенне вынікаў Тыдня беларускай мовы і літаратуры.

Узнагароджанне пераможцаў конкурсаў

5- 11-ыя класы

Каменка Г.У.

11-ыя класы.

Усе настаўнікі бел.мовы і літаратуры

12.03.

На працягу дня.

Вестыбюль гімназіі

 

Пачаўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры з акцыі "Размаўляй па-беларуску", да якой далучыліся і вучні, і настаўнікі гімназіі.

  

Вучні 10-х класаў правялі інфармацыйныя хвілінкі ва ўсіх класах гімназіі, на тэму: “Ды калі ты не бязродны сын, гавары са мной па-беларуску…”.