Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.02.2018

В гимназии с 19 по 23 февраля проходит Неделя белорусского языка и литературы

Тыдзень

беларускай мовы і літаратуры

 

        Місія настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры вельмі адказная. Іх задача – не толькі вучыць дзяцей быць граматнымі, але і выхоўваць маладых беларусаў патрыётамі сваёй Радзімы, знаёміць з традыцыямі продкаў, прывіваць любоў да сваіх каранёў, да мовы, да культуры. Таму вялікую ўвагу ў гімназіі ўдзяляюць арганізацыі пазакласнай работы.

         З 19 па 23 лютага ў сценах нашай  навучальнай установы праходзіць Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Гімназісты стануць ўдзельнікамі цікавых і змястоўных мерапрыемстваў.

 Мэта: фарміраванне ў гімназістаў станоўчай матывавацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры.

Задачы: максімальнае далучэнне вучняў да актыўнай дэманстрацыі сваіх дасягненняў па беларускай мове і літаратуры;

- выкарыстанне актыўных формаў дэманстрацыі ведаў, уменняў і навыкаў вучняў;

- выхаванне пачуцця павагі да традыцый свайго народа, любові да роднага слова;

- раскрыццё творчага патэнцыялу настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры,

- развіццё іх прафесійнай культуры.

План

правядзення Тыдня

беларускай мовы і літаратуры

(19.02.2018 г. – 23.02.2018 г.)

п/п

Мерапрыемства

Катэгорыя ўдзельнікаў

Адказныя

Час і месца правядзення

Адкрыццё тыдня.

Інфармацыйная хвіліна

“Ды калі ты не бязродны сын, гавары са мной па-беларуску”.

Выстава газет, прысвечаных пісьменнікам-юбілярам

5-11 класы

Пацукевіч І.М.

Вучні 9,11 класаў

 

Швед Н.У.

19.02

1,2-і ўрокі

 

 

 

Рэакрэацыя 3-яга паверха

Урок ”Зваротак. Развітыя і неразвітыя звароткі. Знакі прыпынку пры зваротках”

8 “А” клас

Стругальская Н.М.

19.02

 

Квэст “Зямля пад белымі крыламі”

 

 

6-ыя класы

Васільчанка М.А.

Усе настаўнікі бел. мовы

20.02

На працягу дня

Гульня-віктарына

“Паўтараем, на роднай мове размаўляем”

6”А” клас

Стругальская Н.М.

20.02

6 урок

Каб. 11

Наведванне выязной экспазіцыі Баранавіцка-

га краязнаўчага музея:

“Баранавічы—старонкі гісторыі: ад старажытнасці да сучаснасці”

4-11-ыя класы

Пацукевіч І.М.

Усе настаўнікі

бел. мовы

 

20.02-21.02

Актавая зала

 

 

 

 

Алімпійскія гульні

“Ведай роднае слова”

9 “А”клас клас

 

Пацукевіч І.М.

22.02

7 урок

Каб.31

      7.

 

 

Конкурс юных чытальнікаў

“Магутнае слова, ты роднае слова…”

6 -7-ыя класы

 

Пацукевіч І.М.

Стругальская Н.М.

22.02

3-і ўрок

Актавая зала

 

Літаратурна-музычная кампазіцыя “Гімн роднай мове”

Тэлегазета “Чытаем творы беларускіх аўтараў”

9 ”Б” клас

 

 

9 ”А” клас

Салаўёва Т.Г.

 

 

Пацукевіч І.М.

22.02

8 урок

Каб.11

   2-і паверх

Закрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры.

“Беларускі кірмаш”

Падвядзенне вынікаў тыдня

10-ыя класы

 

 

 

Швед Н.У.

Каменка Г.У.

10-ыя класы

23.02

Вестыбюль гімназіі.

На працягу дня

Раніцай, 19 лютага , гімназія сустракала сваіх вучняў паведамленнем аб святкаванні Тыдня беларускай мовы і літаратуры, рэкламнымі буклетамі “Давайце размаўляць па-беларуску”, выставай газет, прысвечаных беларускім пісьменнікам.

 

 

 

Ужо на першым уроку  19 лютага вучні 9-ых, 11-ых класаў ва ўсіх паралелях сярэдняга і старэйшага звяна гімназіі  правялі  інфармацыйныя хвілінкі  пра ролю беларускага слова ў жыцці грамадства.

 

У гэты ж дзень настаўніца вышэйшай катэгорыі Стругальская Ніна Мікалаеўна правяла адкрыты ўрок па беларускай мове  ў 8 “А” класе па тэме “Зваротак. Развітыя і неразвітыя звароткі. Знакі прыпынку пры зваротках” .

20 лютага вучні  5-ых класаў былі ўдзельнікамі квэста “Зямля пад белымі крыламі”. На працягу дня на перапынках дзеці падарожнічалі па станцыях: ”Фальклорная “, “Літаратурная”, “Творчая”, “Гiстарычная”, “Мовазнаўчая” і з задавальненнем рашалі лінгвістычныя задачы, успаміналі літаратурных герояў, тлумачылі сэнс фразеалагізмаў.   Арганізатарам гэтай займальнай гульні  стала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Васільчанка Марына Аляксандраўна. Дзеці праявілі веданне беларускай мовы, літаратуры, эрудыцыю і творчыя здольнасці. Пераможцам квэста стала каманда  5 ”Б” класа.

  

20-21 лютага  вучні  4-11 класаў гімназіі сталі наведвальнікамі выязной экспазіцыі Баранавіцкага краязнаўчага музея “Баранавічы. Старонкі гісторыі: ад старажытнасці да сучаснасці”. Экспанаты выставы былі прадэманстраваны ў актавай зале гімназіі. Дзеці з цікавасцю слухалі   экскурсавода, якая на беларускай мове  знаёміла вучняў з важнымі фактамі з гісторыі стварэння і развіцця нашага горада.

 

  

21 лютага ў свеце адзначаецца міжнародны Дзень роднай мовы. Вучні    9 ”А” і 11 ”А” да гэтай даты падрыхтавалі відэагазету “Чытаем творы беларускіх аўтараў”, у якой пазнаёмілі гімназістаў з гісторыяй узнікнення свята міжнароднага Дня роднай мовы, прадэкламавалі вершы вядомых беларускіх аўтараў. На працягу дня відэагазета трансліравалася на перапынках па тэлевізары на другім паверсе старэйшага блока гімназіі.

22 лютага ў 9 ”Б” класе адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “Гімн роднай мове”. Мерапыемства распрацавала і правяла разам з вучнямі настаўніца беларускай мовы і літаратуры Салаўёва Таццяна Генадзьеўна. Дзеці чыталі творы пра родную мову, удзельнічалі ў віктарыне, слухалі беларускія народныя песні, былі гледачамі відэаролікаў пра Беларусь.

 

У гэты ж дзень вучні 9 “А” класа прынялі ўдзел у “Алімпійскіх гульнях: “Ведай роднае слова”. Настаўніца Пацукевіч Ірына Міхайлаўна з мэтай стварэння добразычлівай атмасферы ў час правядзення гульняў  прапанавала вучням пачаць мерапрыемства з камплімента адзін  аднаму. А затым вучні былі ўдзельнікамі конкурсаў: “Канструяванне слоў”, “Аматары беларускага фальклору”, “Пазнай фразеалагізм”, “Вам слова, юныя паэты”. Дзеці праявілі кемлівасць, знаходлівасць, веданне беларускай мовы і літаратуры, артыстызм.

  

23 лютага  вучні 5-7-ых класаў сталі  ўдзельнікамі конкурсу юных чытальнікаў “Магутнае слова, ты роднае слова”.  Дзеці паспрабавалі свае сілы ў аратарскім майстэрстве. Усе ўдзельнікі прадэманстравалі добры густ, бездакорнае веданне тэксту, валоданне беларускай мовай, аратарскія здольнасці, артыстызм. Ацэньвала конкурс  справядлівае журы, у склад якога ўваходзілі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Пацукевіч Ірына Міхайлаўна, Швед Наталля Уладзіміраўна, а таксама вучні старэйшых класаў. Пераможцы конкурсу былі ўзнагароджаны граматамі.

     

Заключным мерапрыемствам Тыдня беларускай мовы і літаратуры сталі ”Кірмашовыя забавы”, арганізатарамі  якога сталі настаўнікі Швед Наталля Уладзіміраўна , Каменка Галіна Уладзіміраўна і вучні 10-ых класаў. 23 лютага з самай раніцы фае першага паверха гімназіі напоўнілася музыкай, танцамі , песнямі на беларускай мове, забавамі . Вядучыя  святочнай праграмы былі апрануты ў нацыянальнае адзенне.  У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні  розных класаў. Дзеці адгадвалі загадкі, спявалі песні, танцавалі, частаваліся прысмакамі, прыгатаванымі вучнямі 10-ых класаў. Напрыканцы свята прагучала песенна-танцавальнае развітанне і заклік паважаць родную мову і часцей на ёй размаўляць, а таксама шанаваць беларускія традыцыі.

 

  

  

  

 

 

Вось так цікава і насычана прайшоў у гімназіі Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Нельга сумнявацца ў тым, што пастаўленыя мэты былі дасягнуты. Вучні з цікавасцю прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, дзяліліся сваімі ўражаннямі, рабілі для сябе новыя адкрыцці.