Увага!
З 8 па 12 красавіка ў сценах нашай навучальнай установы праходзіць Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Гімназісты стануць ўдзельнікамі цікавых і змястоўных мерапрыемстваў.
Місія настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры вельмі адказная. Іх задача – не толькі вучыць дзяцей быць граматнымі, але і выхоўваць маладых беларусаў патрыётамі сваёй Радзімы, знаёміць з традыцыямі продкаў, прывіваць любоў да сваіх каранёў, да мовы, да культуры. Таму вялікую ўвагу ў гімназіі ўдзяляюць арганізацыі пазакласнай работы.
План
правядзення Тыдня
беларускай мовы і літаратуры
(08.04.2019 г. – 12.04.2019 г.)
Мэта: фарміраванне ў гімназістаў станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры.
Задачы: максімальнае далучэнне вучняў да актыўнай дэманстрацыі сваіх дасягненняў па беларускай мове і літаратуры;
выкарыстанне актыўных формаў дэманстрацыі ведаў, уменняў і навыкаў вучняў;
выхаванне пачуцця павагі да традыцый свайго народа, любові да роднага слова;
раскрыццё творчага патэнцыялу настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, развіццё іх прафесійнай культуры.
№
п/п
|
Мерапрыемствы
|
Катэгорыя ўдзельнікаў
|
Адказныя
|
Час і месца правядзення
|
|
Адкрыццё тыдня.
Літаратурна-музычная імпрэза
“Зямля бацькоў – зямля святая”
Акцыя “Гавары са мной па-беларуску”
|
5-11 класы
|
Пацукевіч І.М.
Вучні 10-ых класаў
|
08.04.
Вестыбюль гімназіі
|
|
Інтэлектуальная гульня “Разумнікі-разумніцы”
па тэме: “Мая Радзіма – Беларусь”
|
9-ыя класы
|
Стругальская Н.М.
|
08.04.
7-ы ўрок
|
|
Інфармацыйныя хвіліны
“Ды калі ты не бязродны сын,
гавары са мной па-беларуску…”
|
2-11-ыя класы
|
Пацукевіч І.М.
Вучні 10-х класаў
|
08.04.
1,2-і ўрокі
|
|
Выстава малюнкаў да конкурса
“Я малюю літаратуру”.
|
5-6 класы
|
Салаўёва Т.Г.
Вучні 5-6-ых класаў
|
09.04.
1-ы паверх,
рэакрэацыя
|
|
Наведванне выязной выставы краязнаўчага музея “Сакрэты бабульчынага куфэрка” (традыцыі, быт, культура Беларусі).
|
4-11 класы
|
Класныя кіраўнікі
|
09-10.04.
2-7-ы ўрокі
|
|
Квэст-гульня
“Зямля пад белымі крыламі”
|
5-ыя класы
|
Пацукевіч І.М.
|
10.04
9.00 -13.00.
Кабінеты 31,33,11,13
|
|
Конкурс чытальнікаў
“Жывая класіка”
|
7-ыя класы
|
Швед Н.У.
|
10.04.
14.00
Актавая зала
|
8.
|
Інтэлектуальны марафон
“Самы шчыры беларус”
|
6 – ыя класы
|
Васільчанка М.А.
|
11.03.
На працягу дня
Кабінет 11,13,31,33
|
|
Турнір знаўцаў роднай мовы
“Магутнае слова, ты, роднае слова…”
|
8-ыя класы
|
Салаўёва Т.Г.
|
11.04.
7-ы ўрок.
|
|
Закрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры.
Фальклорнае свята “Вясеннія забавы”
Падвядзенне вынікаў Тыдня беларускай мовы і літаратуры.
Узнагароджанне пераможцаў конкурсаў
|
5- 11-ыя класы
|
Каменка Г.У.
11-ыя класы.
Усе настаўнікі бел.мовы і літаратуры
|
12.03.
На працягу дня.
Вестыбюль гімназіі
|
Пачаўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры з акцыі "Размаўляй па-беларуску", да якой далучыліся і вучні, і настаўнікі гімназіі.
Вучні 10-х класаў правялі інфармацыйныя хвілінкі ва ўсіх класах гімназіі, на тэму: “Ды калі ты не бязродны сын, гавары са мной па-беларуску…”.