“Беларусь –мая Айчына!”
Мэты ўрока:
- Паглыбіць веды вучняў аб сваёй Радзіме – Рэспубліцы Беларусь;
- Выхоўваць пачуццё глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны, традыцый беларускага народа;
- Выхоўваць грамадзяніна-патрыёта, маючага ідэі дабра і справядлівасці, здольнага працаваць на карысць Айчыны;
- Выхоўваць павагу да Дзяржаўнай сімволікі і гераічнага мінулага народа;
- Фарміраваць маральныя якасці вучняў праз разуменне грамадзянскага абавязка і неабходнасці свайго ўдзелу ў эканамічных, сацыяльна-культурных працэсах, якія адбываюцца ў дзяржаве;
Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне:
- Музычныя творы;
- Кампутарная прэзентацыя;
- Нацыянальнае адзенне ўдзельнікаў.
Ход урока
Гучыць фанаграма “Мой родны кут” у выкананні ансамбля “Песняры”.
Настаунiк : Добры дзень, паважаныя вучні. Сёння – свята ведаў, якое по традыцыі адкрывае для Вас пачатак навучальнага года. Наш першы урок называецца “ Беларусь-мая Айчына!».
Радзімачка-Радзіма!
Радзімая Зямля,
Мяне ты нарадзіла,
У дарогу правяла!
Сатканы луг з рамонкаў
Мне сніўся па начах,
А ты бярозкай тонкай
Стаяла ў вачах…
Ты бачылася ў росах,
У птушцы трапяткой,
У воблачках бялёсых,
У сцежачцы крутой…
Радзімачка-Радзіма!
Куточак родны мой!
Паўсвету я схадзіла,
Ды не найшла такой!
Настаунiк. Мая краіна, мая Бацькаўшчына, - усяго чатыры словы, але ж, якая моц гучыць у іх, колькі пяшчоты, колькі гонару маюць яны! Наша вечна маладая, пастаянна квітнеючая і такая старажытная беларуская зямля. Наш родны кут… А ці задумваліся вы над выразам”Родны кут”? Які сэнс маюць гэтыя словы для кожнага з Вас? (адказы вучняу)
Пра тое – што гэта? Ніхто дасканала растлумачыць не можа. Для адных гэта месца, дзе нарадзіўся, для іншых – гэта родная дзяржава, а для некаторых – проста спалучэнне слоў, бо яны не задумваліся над гэтымі словамі.
Так, нялёгка знайсці адназначны адказ на такое пытанне. Той, хто шмат вандраваў за межамі нашай краіны, амаль заўсёды кажыць: “У гасцях добра, а дома лепш!” Дзе б Вы не былі, чаго б толькі не бачылі, але ж заўсёды душа цягнецца да роднай зямлі, роднай хаты. Ці бачылі вы дзе больш прыгожыя палі, лясы, больш шырокую прастору рэк і азёр, ці чулі больш мілагучны спеў салаўя? Ды ніколі і нідзе не ўбачыце, не пачуеце такога!
Я лічу, што словы Я.Коласа з паэмы “Новая зямля” дапамагаюць нам лепш уразумець сэнс слоў “Родны кут” :
Мой родны кут, як ты мне мілы,
Забыць цябе не маю сілы.
Не раз утомлены дарогай
Жыццём вясны маёй убогай
К табе ў думках залятаю
І там душою спачываю.
Сапраўды, прыроду, прыгажэйшую за беларускую, цяжка знайсці!
Мы можам ганарыцца прыгажосцю сенявокай краіны сваёй. Але, кажучы пра прыгажосць прыроды, трэба казаць і пра сакавітасць, мілагучнасць нашай беларускай мовы. Яно і не кепска ведаць суседскую мову, але найперш трэба ведаць сваю. Так, кожная мова мае нешта цікавае, але той мілагучнасці, якая ёсць у мове роднага краю, нідзе не пачуеце.
І не здарма М.Танк такія словы напісаў пра нашу мову.
З легендаў і казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
З грымучага зяння бурлівых крыніц,
З птушынага шчэбету, з шуму дубровы,
І з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго,-
Ты выткана дзіўная родная мова.
Шчырыя, прыгожа напісаныя словы – душу кранаюць. А калі на такія словы песня напісана! Песня пяецца, як з душы ліецца. А калі песня ад душы, ды скокі вясёлыя. Дык глядзець – не наглядзецца, слухаць – заслухацца.
Шануюць традыціі ў нас на Беларусі, бо традыцыйнае культура беларусаў мае глыбокія карані. І святкуем мы так, што сэрдца ў грудзях узыграе, і зазвоняць усе струны душы.
Вось кажаш: “Традыцыі, побыт, культура”. А з чаго гэта ўсё бярэцца? З гісторыі. Былі ў нашай гісторыі і ўздымы і заняпады. Але ж мы дасягнулі пэўнай мэты. Мы шануем нашу гісторыю, яна не заняпала. І маем права ганарыцца, бо мы не забыліся сваёй гісторыі. Той, хто не памятае яе – здраднік і не мае будучага. Мы маем гістарычную спадчыну і ганаровае званне “ беларусы”.
Мы прыйшлі да высновы, што ўсе гэтыя нашы словы і растлумачвуюць сэнс паняцця “родны кут”.
“Родны кут” – гэта нешта запаветнае, дарагое і блізкае для кожнага чалавека.
Гэта залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі васількоў, светлыя ад бяроз гаі, што аглухлі ад птушынага звону, гэта бясконцыя жылы рэк і люстэркі азёр, а таксама любоў да маці, павага да мовы, захаванне традыцый, гэта маральны і духоўны скарб народа, які ні ў якім разе нельга страціць.
Мы можам знаходзіцца ў любой з краін свету, але ў нашым сэрдцы заўсёды будзе жыць Беларусь – наш РОДНЫ КУТ.
Ёсць на свеце шмат краін цудоўных
Ёсць на свеце шмат незчасных зор.
Беларусь, сярод краін цудоўных,
Ты раўня красе высокіх гор…
На землі іншыя падобна
І не падобная аднак:
Сваім Паддзвіннем і Палессем,
І Белавежаю старой,
Сваёй “Лявоніхаю” песняй,
Што ходзіць над усёй замлёй.
Сваёй усмешлівай гаворкай
І памяццю сіроцкіх слёз,
Нязгаснаю Хатынню горкай,
Журбою ціхай трох бяроз,
І Брэсцкай крэпасцю і Мінскам…
Ну, а калі сказаць прасцей –
Гарачай бульбай, поўнай міскай
Мачанкі для сваіх гасцей!
Выкладчык: Беларуская зямля – захавальніца помніку культуры народа, які тут жыве. Са старажытнасці прыйшлі да нас Сафійскі сабор у Полацку, Стары замак у Гродне, Троіцкае прадмесце ў Мінску, Брэсцкая крэпасць…Усе гэтыя назвы вам вядомыя.
Сёння кожны белрус ганарыцца духоўнай спадчнай нашых продкаў. Пра ўраджэнцаў Беларусі, якія ўнеслі ўклад у сусветную культуру, мне хочацца яшчэ раз Вам напомніць.
Ефрасіння Полацкая – гэта беларуская асветніца, ігумення манастыра св. Спаса ў Полацку. Першая жанчына на Русі, кананізаваная праваслаўнай царквой. Імя Ефрасіння Полацкай займае асаблівае, пачэснае месца ў нашай старажытнай гісторыі. Яна заснавала жаночы манастыр, які стаў астветніцкім цэнтрам не толькі на беларускіх землях. Кнігі, што перапісваліся ў гэтым манастыры, былі вядомыя і ў Ноўгарадзе, і ў Кіеве. Па загадзе Ефрасінні была пабудавана Спаса-Ефрасіннеўская царква, што ўпрыгожыла Полацк, а таксама некалькі храмаў. Яе дзейнасцт пакінула след не только ў гісторыі, але і ў душы беларускага народа, народа, адвеку звязаннага з кнігай, народа, што з тых далёкіх часоў пракладваў ва ўсходнеславянскіх землях шляхі асветніцтва і адукацыі.
У Полацку жыў і славуты майстар-ювелір Лазар Богша, які па загадзе Ефрасінні зрабіў знакаміты шасціканцовы крыж.
З дзяцінства ведаем імя
Францыска мы Скарыні –
Выдатнага пісьменніка і друкара,
Вучонага, асветніка Радзімы.
Вялікі дзеяч, гуманіст
Усёй душой імкнуўся да народа,
Гатовы быў ахвяраваць сабой
Дзеля яго шчасця і свабоды.
З маленства ведаем, што ён
Адданым быў сваёй Рдзіме.
Не хвалявалі яго ні багацці,
Ні пасады на чужыне.
Пра людзей мы мяркуем па справах, якія яны здзейснілі, па спадчыне, якую пакінулі сваім нашчадкам. Наш славуты зямляк Францішак Скарына – найярчэйшы прыклад таму.
Ён з’яўляецца сімвалам усёй беларускай культуры эпохі Рэнесансу. Гэты час называюць Адраджэннем, бо менавіта тады адраджаліся цэлыя народы і нацыянальныя культуры. Першадрукар хацеў пашырыць асвету сярод суайчыннікаў, дапамагчы простым людзям пазнаць мудрасць і навуку.
Сярод выдатных людзей беларускай зямлі нельга не ўспомніць і пра Сімяона Полацкага, які адыграў вельмі важную ролю ў гісторыі.
Беларускі і рускі пісьменнік, філосаф-асветнік, педагог, грамадскі і царкоўны дзеяч, ён стаў адным з пачынальнікаў паэзіі. Ён пісаў на лацінскай, пльскай, беларускай мовах. У шматжанравай літаратурнай спадчыне Сімяона Полацкага ёсць нямала твораў, дзе разглядаюцца ідэйна-філасофскія і эстэтычныя праблемы мастацтва – літаратуры, музыкі, жывапісу.
Можна назваць імёны многіх і многіх, але наш урок не такі доўгі.
Беларускі народ – высокаінтэлектуальная, таленавітая і духоўная нацыя. За апошнія гадысвет больш даведаўся пра беларусь і беларусаў дзякуючы палітыцы па інтэграцыі нашай дзяржавы ў сусветную палітычную і эканамічную сістэму,дасягненням у галіне выкарыстання навукаёмістых тэхналогій, перамогам на спартыўных спаборніцтвах і творчых конкурсах. Эфектыўныя дзяржаўныя інстытуты, кампетэнтныя, прфесійна падрыхтаваныя кадры, высокі ўзровень навукі і вытворчасці – гэта тыя складальнікі, якія здольныя забяспечыць дынамічны прарыў і развіцце нашай краіны.
Асаблівыя спадзяванні сёння ўскладзены на маладых грамадзян краіны. За імі будучыня Беларусі. Моладзь сёння – самая актыўная частка грамадства са сваім светапоглядам, імкненнем зрабіць свет лепшым. Усё добрае, што робіць чалавек, ён робіць у імя будучыні, а менавіта ж моладзі належыць заўтрашні дзень, ёй трэба будзе прымнажаць эканамічны і інтэлектуальны патанцыял Беларусі, захоўваць унікальную гісторыка-культурную спадчыну, клапаціцца аб працвітанні краіны. Таленавітыя маладыя кадры – найвялікшы здабытак Беларусі, і краіна па праве ганарыцца поспехамі сваёй моладзі і стварае ўсе ўмовы для развіцця здольнасцей і талентаў маладых грамадзян.
Асноўным арэенцірам ва ўсіх сферах дзейнасці ў 2010 годзе з’яўляецца якасць. Якасць вытворчасці, якасць кіравання, якасць жыцця чалавека – асноўныя складнікі, на якіх цвёрда трымаецца наша Дзяржава. Сёння ад кожнага патрабуецца поўная самааддача і напружаная праца на карысць усяго грамадства. Менавіта ў гэтым праяўляюцца грамадзянскія якасці патрыёта, які справай даказвае любоў да роднай краіны. Актуальная задача – якасна жыць, працаваць, вучыцца. Якасць павінна стаць ладам жыцця і пачынацца з канкрэтнага чалавека – яго кваліфікацыі, адказнасці.
Беларусь славіцва не толькі дасягненнямі ў галіне навукі і культуры. Немагчыма пакінучь без увагі прыроднае багацце нашай краіны. Белаусь – край лясоў, лугоў, азёр.
Зазірніце на экран і ўспомніце свае родныя, блізкія куточкі нашай зямлі і Вы ўсе адчуеце прыгажосць нашай Радзімы.
Алесь Бачыла
Самы лешы горад
Шмат на свеце гарадоў
Вельмі знакамітых,
Толькі Мінск заўжды дамоў
Цягне, як магнітам.
Калі праўду гаварыць
Вам, сябрам і блізкім
Дык нідзе не можа быць
Лепей, чым у Мінску.
Як палацы, тут дамы,
Сонца у вокнах ззяе, -
Ні на які горад мы
Мінск не прамяням.
Кожны парк, нібы той гай,
І ў такім убранні,
Хоць дяучаткам прызначай
Кожны дзень спатканні.
Людзі кажуць нездарма –
Верце іх прымеце, -
Што найлепшага няма
Горда на свеце.
Настаунік: Цудоўныя радкі… Сапраўды, надышоў час пагаварыць пра сталіцу нашай краіны, пра квітнеючы Мінск.
Стрэлкі гісторыі адлічваюць Мінску дзесятае стагоддзе. Ён старэйшы за Берлін, Маскву, Стакгольм. Выгляд Мінска юны, але адсутнасць слядоў даўніны – вынік лёсу горада, які знаходзіцца на пееракрыжаванні ваенных і гандлёвых дарог. Ад стагоддзя наканавана было Мінску прымаць першыя ўдары з захаду і ўсходу, гарэць, разбурцца і зноў паўставаць з папялішчаў. І кожны раз наш горад адраджаўся. Таму што Мінск бессмяротны.
Сталіца Беларусі Мінск – гэта культурны, эканамічны, палітычны цэнтр краіны.
Упершыню пра існаванне горада адзначаецца ў летапісе 1067 года як пра крэпасць Полацкага княства.
Гістарычным цэнтрам старажытнага Мінска лічыцца раён Нямігі. Адсюль пачынаў расці горад.
Мінск сёння – сучаныя будынкі, станцыі метрапалітэна, паліклінікі і навучальныя ўстановы… Але галоўнае багацце – людзі. Гэта смех дзяцей, энэргія моладзі, высокая прафесійная кваліфікацыя рабочых і службоўцаў, жыццёвая мудрасць і працоўны вопт людзей старэйшага пакалення. Імкліва змяняецца структура гарадской гаспадаркі.
Пры гэтым наш горадклапоціцца аб экалогіі. Менавіта пра гэта сведчаць шматлікія паркі і скверы ў горадзе.
Мінск сучасны – гэта Вечны агонь на плошчы перамогі, мемарыяльныя дошкі на будынках, гэта дрэвы ўздоўж дарог, тэатры, музеі, выставы.
Будаўніцтва горада не спыняецца. Ён расце з кожным днём – прыгажэе, входзіць на ўскраіны, імкнецца ўвысь. І гэта нягледзячы на тое, што беларускі край – у мінулым шматпакутная і гераічная зямля.
Нашы продкі на працягу стагоддзяў не раз дэманстравалі патрыятызм, любоў да Радзімы, заўсёды мужна стаялі за сваю зямлю, сваю праўду і веру.
Кожны народ мае свае святыні, якімі ганарыцца і якія паважаююцьл новыя пакаленні. Для нас, беларусаў, безумоўна святыняй з’яўляецца памяць аб Вялікай Айчынная вайне. Тут і смутак аб загінуўшых, і гонар за гераічныя ратныя подзвігі тысяч нашых суайчыннікаў, якія ўнеслі неаплатны ўклад у Вялікую Перамогу, і разуменне справядлівасці той справы, за якую ваявалі нашы бацькі і дзяды.
Вялікая Айчынная вайна з’явілася не толькі найвялікшай трагедыяй для Беларусі, але і суровым выпрабаваннем духоўных сіл народа. У цяжкі час беларускія людзі прадэманстравалі свае лепшыя чалавечыя якасці – вартасць і высакароднасць, гатоўнасць самааддана абараняць родную зямлю ад германскіх агрэсараў. Пераадольваючы велізарныя цяжкасці ў пачатковы перыяд вайны беларускі народ і яго лідэры змаглі захаваць маральнае адзінства людзей, веру ў немінуючы разгром ворага і вызваленне краіны ад іншаземных захопнікаў. Гэта дазволіла ў кароткі тэрмін разгарнуць на акупіраванай тэрыторыі Беларусі магутнае антыгерманскае супраціўленне, якое мела небывалы ў гісторыі размах і выніковасць. Сёння важна падкрэсліць, што менавіта на захопленай беларускай тры гады дзейнічала антыгерманскае супраціўленне, роўнага якому не было ў краінах Еўропы. Яно ўяўляла сабой узброеную барацьбу партызан і падпольшчыкаў, падтрымку насельніцтва, невыкананне нямецкіх загадаў.
Хто зможа пярэчыць таму, што без падтрымкі і апоры на шырокія масы беларускага народа, без кіруючай сілы не магло быць і размовы пра масавы размах антыгерманскага супраціўлення, што разгарнулася на акупіраванай тэрыторыі Беларусі, а ён быў шырачэнны. Спецыяльна падкрэслім, што менавіта рух супраціўлення беларускага народа, а не толькі партызанская і падпольная барацьба. Нагадаем, што ў радах беларурускіх партызан змагалася звыш 374 тысячы чалавек, больш за 70 тысяч патрыётаў вялі барацьбу у падполлі, партызанскія рэзервы налічвалі каля 500 тысяч чалавек, якія пры наяўнасці зброі былі гатовы да барацьбы з ворагам, звыш 1,3 млн чалавек змагалася ў дзеючай арміі. Такім чынам, армія прадстаўнікоў беларускага народа, якая вяла узброеную барацьбу супраць агрэсараў, перавышала 2 млн чалавек. Да таго ж у кожнага патрыёта былі яшчэ родзічы, якія не проста спачувалі, але пры магчымасці аказвалі ім неабходную падтрымку. Калі мець на ўвазе, што даваенная беларуская сям’я налічвала ў сярэднім каля 5 чалавек, то відавоча, што антыгерманскі ру супраціўлення ў Беларусі быў сапраўды ўсенародным. Такога масавага ўздыму супрачіўлення не было ні ў адной краіне Еўропы. Гэтым не толькі можна, але і неабходна ганарыцца сёння і праз гады.
Наша Радзіма паўстала з попелу. З кожным годам яна прыгажэе, займаючы годнае месца сярод краін свету. Наша з вамі задача – зрабіць пасільны ўклад у росвіт нашай дзяржавы.
І ад Вас, маладых, залежыць, якой яна стане ў будучым. Трэба заўжды помніць, што няма месца больш утульнага і ласкавага да сэрца чалавека, як родная зямля. Зможам мы захаваць сваю спадчыну і любіць аддана і да канцу сваю Радзіму – будзем людзьмі звацца і займаць пачэсны пасад сярод іншых народаў.
( На экране – герб і сцяг Рэспублiкi Беларусь, вучнi расказваюць пра дзяржауныя герб icцяг )
Выкладчык: Беларусь – маладая дзяржава, але яна незалежная, самастойная дзяржава.“Сiмваламi Рэспублiкi Беларусь з’яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб i Дзяржаўны гiмн”. (Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 19)
Bучань 1:Беларусь….. Дзяржава ў цэнтры Еўропы, якая размяшчаецца на пэўнай тэрыторыi, мяжуе з Расiяй,Украiнай, Лiтвой, Латвiяй. Беларусь мае дзяржаўны герб, сцяг, гiмн.
Bучань 2:Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь. У iм кожная дэталь мае важнае значэнне i дае зрокавыя, наглядныя iў той жа час важныя звесткi пра нашу краiну, пра народ.
Першае, на што зверне ўвагу кожны, - гэта зялёны контур тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, як яна адлюстравана на геаграфiчнай карце. Зялёны контур – у залатых промнях узыходзячага Сонца.
Гэта сiмволiка зразумелая кожнаму.: Усе свае думкi грамадзяне скiроўваюць да Айчыны. Беларусь- гэта наша зямля, нам чужой не трэба, але сваёй мы не аддадзiм нi пядзi!Мы захаваем яе ў тых межах, у якiх яна нам перададзена папярэднiмi пакаленнямi.
B-3 Контур краiны знаходзiцца ў сярэдзiне герба,утворанага вянком з залатых каласоў, пераплеценых з аднаго боку ружовымi кветкамi канюшыны, з другога – блакiтнымi кветкамiільну. Вянок, звiты з каласоў жыта, са старадаўнiх часоў меў свяшчэнны сэнс для ўсiх славянскiх народаў.
Мы, беларусы, адносiмся да славян – адной з буйнейшых у Еўропе этнiчных груп. Славяне верылi, што пучок або сноп хлебных каласоў – лепшы спосаб звароту да Божых сiл з просьбай аб пасланнi цi дараваннi новага ўраджаю i працвiтання.
B-4 Канюшына – гэта сiмвал сувязi чалавека з жывёламi: перш за ўсё з канём, для якога яна – лепшы корм. У даўнiя часы конь выкарыстоўваўся ў баi. Каня запрагалi для ворыва i перавозкi грузаў.
Лён – гэта цудоўны матэрыял для адзення. Здаўна з iльну выраблялiся прыгожыя i трывалыя тканiны. Лён – сiмвал стваральнай працы, знак дабра i дастатку. Нiжэй контуру гранiц Рэспублiкi Беларусь змешчаны зямны шар з узыходзячым над iм сонцам i залатымi промнямi.
B-5 Зямны шар – гэта знак таго, што Рэспублiка Беларусь успрымае ўсе народы зямлi як раўнапраўных сяброўi партнёраў, гатова з iмi сябраваць i гандляваць, абменьвацца ведамi i сваiмi таварамi.
Яднанне Зямлii Сонца – галоўны знак жыцця.
Пяцiканцовая зорка – сiмвал мужнасцii высокiх памкненняў.
Каласы герба абвiты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знiзу ёсць надпiс залацiстага колеру – «Рэспублiка Беларусь».
Такiм чынам, Дзяржаўны герб нашай краiны – гэта своеасаблiвая кнiга пра беларускi народ.
B-2 Дзяржаўны сцяг – адзiн з сiмвалаў нашай дзяржавы. Кожны грамадзянiн павiнен асэнсавана шанаваць сцяг, ганарыцца сваiм народам i яго слаўнай гiсторыяй. Звычайна гавораць, што наш сцяг мае два колеры – чырвоны, зялёны, але гэта не так, бо беларускi нацыянальны арнамент чырвонага колеру размешчаны на белым полi, i такім чынам - наш сцяг трохкаляровы.
Чырвоны колер са старажытных часоў служыць знакам Сонца, сiмвалiзуе кроўныя сувязi, барацьбу за справядлiвую справу.
B-3 Зялёны колер – гэта колер прыроды, нашай кармiцелькi Зямлi. Гэта колер палёўi лясоў, якiя займаюць большую частку тэрыторыi нашай краiны.
B-4 Белы колер – гэта перш за ўсё колер свабоды. Недарэмна лiчаць, што назва нашай краiны – Беларусь – звязана з непахiснай воляй да свабоды. Разам з тым белы колер – гэта колер маральнай чысцiнii мудрасцi. I гэта якасцi, якiя павiнен свята захоўваць у сваёй душы сапраўдны сын беларускай зямлi.
Прыгледземся больш уважлiва да арнаменту. У цэнтры арнаменту ромб з тоўстымi «кручкамi», цi «вёсламi», якiя азначаюць вечнасць i рух. А сам ромб – гэта сiмвал засеянага поля.
B-5 Такiм чынам, беларускi сцяг расказвае гiсторыю беларускага народа,заклiкае да ажыццяўлення самых высокiх памкненняў да свабоды, росквiту i дружбы народаў.
B-1 Памкненнi нашага народа выказаны ўДзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь. Ён напiсаны на словы верша «Мы - беларусы» Мiхася Клiмковiча i Уладзiмiра Карызны, музыка Несцера Сакалоўскага i зацверджаны Прэзiдэнтам РБ А.Р.Лукашэнкам 2 лiпеня 2002 года.
Давайце ўсе разам праспяваем наш гiмн.
Настаунік: Паслухайце радкі верша, якімі можна падагульніць наш урок.
Мая зямля завецца Беларуссю.
Яна, як спадчына, мне ад дзядоў
Дзе б ні была, а сэрцам я ганаруся
Да ніў яе, да волатаў-дубоў.
Да траў мурожных нізенька схілюся –
Дае мне сілу родная зямля.
Дзе я ні буду – да яе вярнуся
Яна – мая, да скону – ўся мая.
Са святам Вас!
Жадаю Вам поспехаў, здароўя.
Урок закончаны. Дзякуй!
раскрыть » / « свернуть